05/12/2023
Аднойчы я прыйшоў выкладаць у каледж гандлю астраномію (частка школьнай праграмы - каб не пыталіся навошта яна прадаўцам).
Натуральна ў мяне адразу ж у адной групе запыталіся ці спалучаюцца цяльцы ў казірогамі. Прама на першым занятку.
Многія чытачы адчулі зараз гэта як кур'ёз, праявы там нейкай непісьменнасці ці чагосьці...
Але справа ў тым, што я спрэс і побач сутыкаюся з гэтым у адносінах фізіялогіі, пры чым з боку не толькі папулярных блогераў, але і прафесійных псіхолагаў.
Паслухаўшы лекцыі ў інтэрнэце можна часам падумаць, што дафамін, сератанін, аксітацын і іншыя нейратрансмітэры - гэта нейкія самастойныя духі і ёсць нейкія магічныя рытуалы пры дапамозе якіх іх трэба заклінаць (пры чым на цалкам "навуковай" аснове).
Так наслухаўшыся пачынаеш і сябе лавіць на тым, што дзе-нідзе праскаквае пра "гармоны радасці". Між тым навуковаць усёй гэтай муці прыкладна на ўзроўні таго ці сыходзяцца цяльцы з казірогамі.
Дафамін, сератанін, норадрэналін - гэта нейра (растуды іх маці!) трансмітэры. Яны проста элементы функцыянальных (тату іх Анохіна) сістэм! Яны самі сабой нічога ні ў кога не выклікаюць і тым больш ні за што не адказваюць, акрамя актывацыі пэўных рэцэптараў.
Выклікана чарговай дыскусіяй на псіхалагічную (растуды яе!) тэму. Набалела.
Аксітацынавага вам міру ўсім.