31/12/2025
Пасля складанага, але не бязлітаснага года, як пасля добрага фільма альбо кнігі адчуваеш нейкае казытанне ў грудзёх. Гэта прыемна казыча нашую душэўную скуру адчуванне нематэрыяльнага скарба, атрыманага за сумленную працу скарбашукальніка.⠀
⠀
Мы аглядаемся ў амаль што мінулы год з усведамленнем, што набылі новы досвед, і спадзяемся на тое, што нейкія пласты нашага існавання зрушацца ў правільны бок.⠀
⠀
Хутчэй за ўсё мы памыляемся. Ёсць нейкая матэматычная верагоднасць, што не, але яна ніяк не можа быць больш за хібнасць.⠀
⠀
Але ж памылкі - гэта часам толькі плата за будучы поспех, за надзею, якая мусіць прывесці нас да перамогі над разгубленасцю, да незробленага крока ў бездань. ⠀
⠀
Таму нешта рабіць і спадзявацца на лепшае - наша экзістэнцыяльная задача, наш Modus vivendi.⠀
⠀
Падсумую. Узяўшыся сёння за келіх віна, лепш завершыць справу, нават калі гэта будзе памылкай)⠀
⠀
З надыходзячым!