ByMapka

ByMapka КАРТА БЕЛАРУСКАГА БІЗНЭСУ ЗА МЯЖОЙ

✅Паслугі ад беларусаў
✅Зніжкі падпісчыкам
✅На роднай мове

Можа час падзяліцца сваёй гісторыяй?Да каманды ByMapka звярнулася журналістка Hrodna Life. Яна шукае герояў для матэрыял...
10/07/2025

Можа час падзяліцца сваёй гісторыяй?

Да каманды ByMapka звярнулася журналістка Hrodna Life. Яна шукае герояў для матэрыялу пра беларусаў, якія здолелі наладзіць сваё жыццё або адкрыць бізнэс за мяжой.

Калі вы родам з Гродна і хочаце распавесці, як вам удалося пераўтварыць няпэўнасць новага асяроддзя ў працу мары ці ўласную справу — гэты запыт менавіта для вас.

Гісторыя можа натхніць іншых, а яшчэ — паказаць, што беларусы здольныя на многае, дзе б яны ні апынуліся 🌍

📩 Звязацца з журналісткай можна ў тэлеграме:
або праз пошту: [email protected]

З павагай,
каманда ByMapka 💛

Інструкцыя па запаўненні анкеты для рэгістрацыі бізнесу на bymapka.me Каб ваш бізнес было лёгка знайсці на платформе і ў...
17/03/2025

Інструкцыя па запаўненні анкеты для рэгістрацыі бізнесу на bymapka.me

Каб ваш бізнес было лёгка знайсці на платформе і ў пошуку Google, важна правільна запоўніць анкету, выкарыстоўваючы ключавыя словы і аптымізаваныя фармулёўкі.

📌 1. Назва бізнесу
✅ Указвайце поўную і зразумелую назву.
✅ Дадавайце ключавыя словы, якія адлюстроўваюць сферу дзейнасці.

Прыклад:
❌ Рамонт Макс – НЕ зразумела, чым займаецца бізнес.
✅ Рамонт бытавой тэхнікі Макс – Варшава, Польшча – зразумела, што гэта рамонт, і горад указан.

📌 2. Краіна і адрас аказання паслуг
✅ Калі няма фіксаванага адраса – пазначайце горад і рэгіён, дзе вы працуеце.
✅ Калі працуеце анлайн, пішыце «Анлайн-паслугі па ўсёй Еўропе».

📌 3. Набор паслуг
✅ Пішыце максімальна падрабязна – уключайце ўсе асноўныя паслугі.
✅ Выкарыстоўвайце сінонімы – людзі шукаюць рознымі словамі.

Прыклад:
❌ «Рамонт тэлефонаў і ноўтбукаў»
✅ «Прафесійны рамонт смартфонаў, планшэтаў і ноўтбукаў усіх марак (Apple, Samsung, Xiaomi, Lenovo і інш.). Змена экрана, рамонт батарэі, аднаўленне пасля вады. Гарантыя!»

📌 4. Часы працы
✅ Калі працуеце без выхадных, пішыце: "штодня 9:00–19:00".
✅ Калі па папярэднім запісе – "Толькі па запісе, WhatsApp/Viber".

📌 5. Сацыяльныя сеткі і сайт
✅ Дадавайце вельмі кароткі заклік да дзеяння:
«Больш інфармацыі ў Instagram »
«Паглядзіце нашы працы ў Instagram »

📌 6. Лагатып і фота
✅ Загружайце якасныя выявы (не менш за 500×500 px).
✅ Калі лагатыпа няма, можна загрузіць фота вашай работы/інтэр'еру/тавараў.

📌 7. Зніжкі
✅ Калі прапануеце зніжку – пішыце канкрэтныя ўмовы:
«10% зніжка пры першай замове!»
«Скідка 15% для беларусаў у Польшчы. Прамакод: bymapka »

Дадатковыя парады:
🔹 Выбірайце найбольш папулярныя пошукавыя запыты (Google, Яндекс).
🔹 Пішыце словы так, як людзі іх шукаюць (напрыклад, не "кансультацыя псіхолага", а "псіхолаг анлайн без чаргі", "псіхолаг у Варшаве для беларусаў", "бясплатная кансультацыя псіхолага онлайн")

Мова: беларуская і расейская

Гэта дапаможа вам лепш прасунуць свой бізнес і стаць больш заўважным на bymapka.me! 🚀

Як дадаць свае паслугі на ByMapk(у)?Праз сайт bymapka.me1. Перайсці на старонку bymapka.me2. У верхнім куце націснуць «П...
08/03/2025

Як дадаць свае паслугі на ByMapk(у)?

Праз сайт bymapka.me

1. Перайсці на старонку bymapka.me
2. У верхнім куце націснуць «Прапанаваць».
3. Запоўніць анкету рэгістрацыі.
4. Пачакаць верыфікацыі.
5. Атрымаць на пошту ліст з пацвярджэннем.

Праз дадатак SVAE

1. Спампаваць дадатак SVAE
2. У дадатку абраць значок мапы на ніжняй панэлі галоўнага экрана.
3. Націснуць «+» у правым верхнім куце.
4. Перайсці ў раздзел «Прапанаваць паслугі».
5. Запоўніць заяўку.
6. Пасля мадэрацыі вам прыйдзе ліст на пошту, праз якую вы рэгістраваліся.

Падтрымка праекта ByMapkaПраект ByMapka існуе ўжо больш за два гады і працягвае развівацца дзякуючы падтрымцы нашых вала...
07/03/2025

Падтрымка праекта ByMapka

Праект ByMapka існуе ўжо больш за два гады і працягвае развівацца дзякуючы падтрымцы нашых валанцёраў.

Мы адкрыты да супрацоўніцтва і любой дапамогі! Падтрымаць нас можна праз платформы Patreon і Ko-fi (спасылкі ў шапцы профілю).

Таксама хочам паведаміць, што з-за новага статусу нашага праекта ваша рэклама ў нашых сацыяльных сетках будзе бясплатнай! Вы можаце дасылаць нам матэрыялы, якія хочаце размясціць, або адзначаць нас у сваіх stories і дадаваць нас у аўтары.

Мы даступныя ў Telegram, Facebook і Instagram для размяшчэння рэкламы.

Дадаткова вы можаце набыць прасоўванне вашых паслуг на нашай старонцы bymapka.me.

Па пытаннях платнай рэкламы пісаць на пошту [email protected]

Магчымасці сэрвісу ByMapka для бізнесу і карыстальнікаўДля бізнесу на ByMapka:1.Бясплатнае размяшчэнне  — размясціце сво...
06/03/2025

Магчымасці сэрвісу ByMapka для бізнесу і карыстальнікаў

Для бізнесу на ByMapka:

1.Бясплатнае размяшчэнне — размясціце свой бізнес на карце без намаганняў і без затрат.
2. Асабістая картка бізнесу — стварыце і запоўніце картку свайго бізнесу з усёй важнай інфармацыяй: кантакты, апісанне паслуг, фота і інш.
3. Асабісты кабінет — кіруйце сваім бізнесам з дапамогай асабістага кабінета: рэдагуйце інфармацыю, аналізуйце вынікі і камунікуйце з кліентамі.
4. Бясплатная рэклама ў сацыяльных сетках — пакладзіце сваю рэкламу ў нашых сацыяльных сетках, каб далучыць новых кліентаў. Мы публікуем вашыя матэрыялы бясплатна!
5. Магчымасць прасоўвання на сайце — калі хочаце павялічыць бачнасць, набывайце прасоўванне для вашага бізнесу на нашым сайце.

Для наведвальнікаў ByMapka:

1. Адказы і водгукі — чытайце водгукі аб паслугах ад іншых карыстальнікаў, каб выбраць найлепшае для сябе.
2. Лайкі і каментары — ставьце лайкі і каментары да бізнэсаў, якія вам спадабаліся, каб дапамагчы іншым карыстальнікам.
3. Прамыя спасылкі на паслугі — хутка пераходзьце на патрэбныя вам паслугі праз прамыя спасылкі.
4. Маршрут у Google Картах — знайсці і дабрацца да бізнэсу вельмі проста — адразу адкрыйце маршрут у Google Картах.
5. Скідкі — многія бізнесы прапануюць спецыяльныя скідкі для нашых карыстальнікаў!

ByMapka — гэта не толькі карта, але і поўнафункцыянальная платформа для бізнесу і карыстальнікаў. Знаходзьце патрэбныя паслугі або прадстаўляйце свае!

Што такое ByMapka?BYMAPKA — гэта інтэрактыўная мапа, якая дапамагае знаходзіць паслугі ад беларусаў паўсім свеце. Мы імк...
05/03/2025

Што такое ByMapka?

BYMAPKA — гэта інтэрактыўная мапа, якая дапамагае знаходзіць паслугі ад беларусаў па
ўсім свеце. Мы імкнемся аб’яднаць людзей і бізнесы,якія маюць беларускія карані, і
спрасціць пошук правераных паслуг.

Як гэта працуе?

Беларусы адзначаюць свае бізнесы на мапе, распавядаюць пра свае паслугі і
запрашаюць кліентаў.
Гэта самыя розныя паслугі- ад б'юці-сферы і медыцыны, да аўтасэрвісаў і перакладаў.

Чаму гэта важна?

BYMAPKA дапамагае не толькі знаходзіць патрэбныя паслугі, але і падтрымліваць
беларускі бізнес за мяжой. Шматлікія прадпрымальнікі прапануюць спецыяльныя зніжкі
для сваіх, ствараючы сувязі ўнутры супольнасці і падтрымліваючы адзін аднаго.

Шукайце паслугі ад беларусаў на сайце bymapka.meі ў дадатку SVAE!

Каханне, зніжкі, адвакат: што шукаюць у «віртуальнай Беларусі»  Беларусы стварылі шмат бясплатных анлайн-сэрвісаў – ад к...
14/02/2025

Каханне, зніжкі, адвакат: што шукаюць у «віртуальнай Беларусі»

Беларусы стварылі шмат бясплатных анлайн-сэрвісаў – ад карты беларускіх бізнесаў да дейтынг-сэрвісу і кансультацый лекараў. Як гэта працуе, даведалася DW.

Чытать:

https://www.dw.com/ru/lubov-skidki-i-sovet-advokata-cto-belorusam-predlagaet-virtualnaa-belarus/a-71524640

‼️Увага❗️ Шахраі спрабуюць звязацца з вамі‼️Дарагія карыстальнікі!  Хочам папярэдзіць вас, што па кантактах, якія размеш...
11/02/2025

‼️Увага❗️ Шахраі спрабуюць звязацца з вамі‼️

Дарагія карыстальнікі!
Хочам папярэдзіць вас, што па кантактах, якія размешчаны на карце, пачалі дзейнічаць шахраі.

Мы ўжо атрымалі пацверджанне выпадкаў, калі бізнесам, размешчаным на карце, паступаюць прапановы ад нашага імя або імя іншых праектаў, арганізацый і г.д.

Памятайце, што размяшчэнне на карце азначае публікацыю вашых кантактаў, па якіх з вамі могуць звязацца патэнцыйныя кліенты.

Гэтым могуць скарыстацца злачынцы, прадстаўляючыся нашым праектам або любым іншым вядомым праектам, каб прыспаць вашу пільнасць.

Калі ласка, будзьце ўважлівыя і заўсёды звяртайце ўвагу на тое, хто з вамі кантактуе.

Хочам нагадаць, што наш праект кантактуе толькі з нашых афіцыйных каналаў:

✉️ Email: [email protected] або [email protected]
📢 Telegram-канал: t.me/bymapka_new
👤 Telegram-акаўнт: t.me/bymapka_manager

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да нас напрамую.

Каманда ByMapka

Дарагія сябры!  Мы, каманда Bymapka, хочам павіншаваць вас з надыходзячым Новым годам!  ☃️У гэтым годзе кожны з нас, так...
30/12/2024

Дарагія сябры!

Мы, каманда Bymapka, хочам павіншаваць вас з надыходзячым Новым годам! ☃️

У гэтым годзе кожны з нас, так ці інакш, прайшоў свой унікальны шлях — і гэты шлях яшчэ больш нас аб’яднаў.

✨ Новы год — гэта час надзей і планаў.

Мы шчыра жадаем вам, каб у 2025 годзе карта вашага жыцця напоўнілася новымі натхняльнымі кропкамі:

- Кропкамі радасці — момантамі шчасця, якія вы будзеце ўспамінаць з усмешкай.
- Кропкамі росту — дасягненнямі, якімі вы будзеце ганарыцца.
- Кропкамі падтрымкі — людзьмі, якія заўсёды побач, дзе б вы ні былі.

Мы верым, што разам з вамі можам зрабіць гэты свет крыху дабрэйшым і больш спагадлівым.
Няхай 2025 год стане годам новых магчымасцяў, адкрыццяў і рэалізацыі мар.

З цеплынёй і натхненнем,
Каманда Bymapka 🌍

Adres

Warsaw

Godziny Otwarcia

Poniedziałek 09:00 - 21:00
Wtorek 09:00 - 21:00
Środa 09:00 - 21:00
Czwartek 09:00 - 21:00
Piątek 09:00 - 21:00
Sobota 09:00 - 17:00

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy ByMapka umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Skontaktuj Się Z Firmę

Wyślij wiadomość do ByMapka:

Udostępnij